Дажынкі (фестываль)
Рэспубліка́нскі фестыва́ль-кірма́ш працаўнікоў вё́скі «Дажы́нкі» — штогадовы фестываль працаўнікоў вёскі, які праводзіўся ў Беларусі з 1996 па 2014 гады. На фестывалі праходзіла ўшаноўванне лепшых працаўнікоў аграпрамысловага комплексу Беларусі. За ўсю гісторыю «Дажынак» фестываль не праводзіўся толькі аднойчы: у 1999 годзе з-за невысокага ўраджаю.
Афіцыйную частку фестывалю звычайна адкрывае шэсце пачэсных гасцей, дэлегацый абласцей, творчых калектываў і іншых удзельнікаў.
Штогадова ствараецца адпаведны план мерапрыемстваў па падрыхтоўцы да «Дажынак», паводле якога будуюцца новыя і рэканструююцца існуючыя аб’екты і камунікацыі, праводзіцца капітальны рэмонт і добраўпарадкаванне гарадскіх вуліц.
10 сакавіка 2014 года Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка прапанаваў больш не праводзіць рэспубліканскія дажынкі, а ўзнагароджваць аграрыяў непасрэдна ў раёнах на базе аграгарадкоў і ў абласцях на базе райцэнтраў, за выключэннем гарадоў абласнога падпарадкавання і тых, дзе ўжо праходзіў фестываль-кірмаш[1]. Ён таксама прапанаваў узнагароджваць найлепшых аграрыяў краіны не на рэспубліканскім фесце-кірмашы ў верасні, а ў пачатку каляндарнага года ў Палацы незалежнасці ў Мінску[2].
Месцы правядзення
[правіць | правіць зыходнік]- 1996 год — Столін
- 1997 год — Масты [3][4]
- 1998 год — Нясвіж [5]
- 2000 год — Шклоў
- 2001 год — Мазыр [6]
- 2002 год — Полацк [7]
- 2003 год — Пружаны [8]
- 2004 год — Ваўкавыск [9]
- 2005 год — Слуцк [10]
- 2006 год — Бабруйск [11]
- 2007 год — Рэчыца [12]
- 2008 год — Орша [13]
- 2009 год — Кобрын [14]
- 2010 год — Ліда [15]
- 2011 год — Маладзечна [16]
- 2012 год — Горкі [17]
- 2013 год — Жлобін [18]
- 2014 год — Гарадок [19]
Зноскі
- ↑ Рэспубліканскі фестываль-кірмаш працаўнікоў вёскі «Дажынкі» зменіць фармат(недаступная спасылка)
- ↑ Лукашэнка: Рэспубліканскіх «Дажынак» больш не будзе
- ↑ «Дажынкі-1997». Масты
- ↑ Масты: што далі гораду «Дажынкі»?
- ↑ Нясвіж Архівавана 5 сакавіка 2016.
- ↑ Дажынкі ў Мазыры перанеслі на тыдзень
- ↑ У Полацку стартавалі Дажынкі-2002 Архівавана 5 сакавіка 2016.
- ↑ Дажынкі-2003 у Пружанах
- ↑ Дажынкі і «карцінкі»
- ↑ «Дажынкі-2005» пройдуць у Слуцкім раёне(недаступная спасылка)
- ↑ У Бабруйску пачаўся фестываль працаўнікоў вёскі «Дажынкі-2006»
- ↑ Рэчыца: «Я ніколі вас не пушчу фарбаваць гэты ламаны дах»
- ↑ Дажынкі ў Оршы. Фотарэпартаж — Наша Ніва
- ↑ Дажынкі 2009 — Інфармацыйны сайт города Кобрын
- ↑ Дажынкі 2010 — Інфармацыйны сайт города Ліда Архівавана 27 сакавіка 2014.
- ↑ «Дажынкі — 2011» у Маладзечна Архівавана 9 верасня 2011.
- ↑ Дажынкі-2012 . Беларускае тэлеграфнае агенцтва (20 верасня 2012). Праверана 15 сакавіка 2014.
- ↑ У Жлобіне пачалося рэспубліканскае свята працаўнікоў вёскі «Дажынкі-2013»(недаступная спасылка). Belarus.by (27 верасня 2013). Архівавана з першакрыніцы 5 сакавіка 2016. Праверана 15 сакавіка 2014.
- ↑ Як Гарадок рыхтуецца да «Дажынак-2014»: плошча без Леніна, лыжаролерная траса сусветнага ўзроўню, глянец на будынках Архівавана 4 сакавіка 2014.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Хто прыдумаў «Дажынкі» Архівавана 9 ліпеня 2014. (руск.)
- Таццяна Вадалажская: «Дажынкі» як фактар развіцця беларускіх гарадоў Архівавана 15 студзеня 2013. (руск.)
- Што важна разумець пра «Дажынкі» Архівавана 1 красавіка 2013.
- Дзмітрый Галіноўскі: Планаванне «Дажынак» — заканадаўчае афармленне Архівавана 15 студзеня 2013. (руск.)